6.05 у бібліятэцы, сярод вучняў 2 класа, прайшла літаратурная старонка «Мовы роднай чароўныя гукі». Кемлівыя знаўцы роднай мовы з задавальненнем слухалі аб лепшых творах сучасных беларускіх пісменнікаў. У ходзе мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у займальнай гульні » Перакладчык», адгадвалі загадкі. Сумесна з настаўнікам дзеці падрыхтавалі тэатралізаваную пастаноўку па матывах беларускіх народных казак. Удзельнікі пастаноўкі атрымалі салодкія падарункі. На прыканцы бібліятэкар яшчэ раз нагадала дзецям, што трэба вывучаць і ведаць сваю родную мову і ганарыцца тым, што мы беларусы.