20.02 да дня роднай мовы на базе дзіцячага садка было падрыхтавана мерапрыемства гадзіна роднай мовы «Пагуляем у родную мову». На працягу мерапрыемства выхаванцы пазнаёміліся з новымі беларускімі словамі, праслухалі павучальныя вершы з кнігі » Ветлівыя словы», адгадвалі загадкі, самастойна перакладвалі цікавыя словы з рускай мовы на беларускую. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у гульні «Скажы па-беларуску». На прыканцы ўсе дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з цікавымі кнігамі на беларускай мове.

0


