16.02.2023 года ў сельскай бібліятэцы п. Чысць адбылося мерапрыемства “Каб мова родная гучала!” – прысвечанае да Міжнароднага дня роднай мовы. У бібліятэку былі запрошаны дзеці старэйшага ўзросту з ДУА “Чысцінскі дзіцячы сад”. Бібліятэкары падрыхтавалі выставу “Родная мова-крыніца празрыстая”, нагадалі дзецям прыклады гучання слоў па – беларуску.

Затым на прыкладзе беларускай казкі “Маленькае кацянятка” правялі гульнявую праграмму, пад час якой кожны ўдзельнік адчуваў сябе ў ролі кацяня. Дзеці атрымалі добры пазітыўны настрой.

Прысутнічала 15 чалавек.